РУ БЕ EN

Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2025

        21 лютага у нашай школе на працягу ўсяго дня гучала прыгожая беларуская мова, бо менавіта ў гэты дзень ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта дата была ўстаноўлена ЮНЕСКА ў 1999 годзе з мэтай захавання і развіцця  моўнай разнастайнасці.

        У фае школы-інтэрната быў аформлены інфармацыйны стэнд "Родная мова", таксама былі арганізаваны музычныя перапынкі "Гучы, родная песня". Настаўнікі і вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у напісанні Гродзенскага абласнога дыктанта.

        Для вучняў сярэдніх класаў прайшла інтэлектуальная гульня "Чароўны куфэрак".

        У бібліятэцы падрыхтавана тэматычная кніжная выстава, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Рыгора Барадуліна.