РУ БЕ EN

Адзіны ўрок "Аб чым звіняць званы Хатыні"

22.03.2024

22 сакавіка 1943 года карнікамі спалена беларуская вёска Хатынь. У ліпені 1969 года быў адкрыты мемарыяльны комплекс на ўшанаванне памяці жыхароў Хатыні і іншых беларускіх вёсак, знішчаных з насельніцтвам у гады вайны. Адзіны ўрок "Аб чым звіняць званы Хатыні" прайшоў у атмасферы шанавання памяці і павагі да невінна загіблых. Вучні выказалі свае пачуцці, напісаўшы на званах тыя словы, што хацелі б сказаць сваім аднагодкам ваеннай пары.