РУ БЕ EN

Завочнае падарожжа «Гэта наша з табою Зямля»

10.02.2024

Любіць сваю краіну немагчыма, калі не ведаеш, чым яна жыла, як жыве зараз, да чаго імкнецца. Вывучаць, пазнаваць, разумець сваю зямлю, яе народ, бадай, самая галоўная наша задача. 10 лютага ва ўстанове адукацыі адбылося завочнае падарожжа "Гэта наша з табою Зямля". На працягу ўсяго мерапрыемства гучала беларуская мова. Навучэнцы адказвалі на пытанні пра гісторыю Беларусі, яе славутых людзей, помнікі архітэктуры, чыталі творы, прысвечаныя роднай зямлі. Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы. Знатакамі роднай зямлі былі вызначаны навучэнцы 9 класа. Любіце і шануйце сваю Радзіму Беларусь.

Фотогалерея: