РУ БЕ EN

Аматары роднага слова сабраліся ў школьнай бібліятэцы

21.09.2022

21 верасня ў рамках Тыдня роднай мовы ў школьнай бібліятэцы сабраліся аматары роднага слова, якое голасна гучала сёння сярод кніжных паліц. Чытанні ўголас спрыяюць далучэнню дзяцей да кніжнай культуры, выхоўваюць павагу і сяброўскія адносіны ў калектыве, развіваюць эмацыянальную сферу вучняў.