РУ БЕ EN

Пазнавальна-конкурсная праграма "Суседзі па планеце: птушкі"

25.04.2022

Дзіўны і шматгранны свет жывой прыроды. Самымі шматлікімі прадстаўнікамі жывёльнага свету з'яўляюцца птушкі. Вучоныя-арнітолагі сцвярджаюць, што на Зямлі жыве каля 10 тысяч відаў птушак. Гэтым незвычайным стварэнням прыроды была сёння прысвечана пазнавальна-конкурсная праграма "Суседзі па планеце: птушкі", у час якой шасцікласнікі не толькі даведаліся шмат новага пра птушак, але і праявілі кемлівасць, падзяліліся сваімі ведамі і жыццёвым вопытам.