РУ БЕ EN

Вандроўка па Беларусi

26.02.2022

З мэтай фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, развіцця пазнавальнай актыўнасці, выхавання павагі да сваёй Радзімы і роднай мовы ў школе праведзена гульнявая праграма “Вандроўка па Беларусі”. Хлопчыкі і дзяўчынкі падчас вандроўкі пабывалі ў многіх гарадах Беларусі, пазнаёміліся з яе святамi i традыцыямi, гульнямi i стравамi.  

Напрыканцы вандроўкі ўсе з упэўненасцю сказалі, што мы шчаслівыя людзі, бо жывём у такой прыгожай і дарагой сэрцу краіне. Мы любім сваю Радзіму, паважаем яе гісторыю, ганарымся беларускім народам. І дзе б нам ні прыйшлося жыць, мы заўсёды будзем памятаць пра родны дом, сваю Айчыну.

Зямля нічога не пашкадуе для чалавека. І калі кожны з нас любіць свой куточак, сваю зямлю, нашу Беларусь, любіць шчыра, па-сапраўднаму, то ён зробіць усё, каб дапамагчы ёй стаць самай прывабнай, самай прыгожай на планеце.