РУ БЕ EN

130-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча

09.12.2021

Вучні санаторнай школы у час правядзення вуснага часопіса “Так ярка пражыць – лепшай долі няма на зямлі”, прымеркаванага да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, апынуліся ў літаратурным падарожжы: пазнаёміліся з асноўнымі старонкамі біяграфіі паэта, прачыталі яго вершы, праслухалі песні, напісаныя на словы класіка, паўдзельнічалі ў віктарыне, выказалі свае ўражанні аб творах.
Мерапрыемства садзейнічала папулярызацыі жыцця і творчасці Максіма Багдановіча, прыцягненню ўвагі да творчай спадчыны паэта.