РУ БЕ EN

Літаратурны кірмаш "Беларусь у легендах і паданнях"

30.11.2021

З мэтай папулярызацыі самабытнай культурнай спадчыны нашай зямлі 29 лістапада ў 6 класе адбыўся літаратурны кірмаш "Беларусь у легендах і паданнях". Мерапрыемства спрыяла пашырэнню цікавасці да культуры і гісторыі свайго краю.
Мастацкія вобразы легенд і паданняў "Асілкі", "Бяздоннае багацце", "Калядная ноч", "Сярэбраная крынічка" дапамаглі зразумець вучням характар, каштоўнасці, асаблівасці побыту нашых продкаў, а таксама ўнеслі пэўную гістарычную інфармацыю аб роднай зямлі.