РУ БЕ EN

Літаратурная кампазіцыя "Сумленны і мужны талент" - да 120-годдзя з дня нараджэння Міхася Зарэцкага

23.11.2021

22 лістапада ў 6 класе прайшло цікавае мерапрыемства - літаратурная кампазіцыя "Сумленны і мужны талент" - да 120-годдзя з дня нараджэння Міхася Зарэцкага. Вучні 6 класа адкрылі для сябе шмат цікавых фактаў аб жыцці і творчасці Міхася Зарэцкага, зазірнулі ў мінулае, а таксама зразумелі, як нараджаліся творы пісьменніка. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікам былі прапанаваны творчыя заданні, каб замацаваць атрыманыя веды.